Заключная сесія кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы завяршылася ў ноч на суботу, на 16 гадзін пазней запланаванага часу заканчэння канферэнцыі.

Фото AFP

Фото AFP

Арганізатары канферэнцыі абвясцілі, што пасля амаль двух тыдняў інтэнсіўных перамоваў прадстаўнікам 190 краін ўдалося ўзгадніць тэкст выніковага дакумента.

Перад гэтым прэзідэнт ЗША Барак Абама патэлефанаваў старшыні КНР Сі Цзіньпіну, каб паскорыць дасягненне пагаднення.

Цяпер ўзгоднены тэкст будзе перакладзены на шэсць афіцыйных моў ААН, пасля чаго яго ў суботу раніцай (у 10:30 па Грынвічы) прадставяць міністрам краін-удзельніц.

Дэталі ўзгодненага дакумента пакуль не раскрываюць.

Мэтай парыжскай канферэнцыі было заключэнне першага ў гісторыі глабальнага і абавязковага да выканання пагаднення па скарачэнні выкідаў парніковых газаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?