Фота Reuters
Анджэй Дуда наведае Украіну 14 снежня, паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі. Гэта будзе першы афіцыйны візіт польскага прэзідэнта ва Украіну пасля яго абрання.
«Бакі маюць намер абмеркаваць шырокі спектр пытанняў умацавання двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама праблематыку бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней паведамлялася, што праграмай візіту запланаваная сустрэча з польскай дыяспарай ва Украіне.





