Літва адмовілася ад пасажырскага цягніка «Вільня — Масква». 12 снежня ў Маскву прыбыў апошні састаў.

Ад цягніка ў Расію Літва вырашыла адмовіцца з-за зніжэння колькасці пасажыраў. У 2014 годзе Чыгунка Літвы перавезла на гэтым маршруце каля 73 тысяч чалавек, тады як годам раней — больш за 100 тысяч.

Застаецца з Расіі таксама цягнік да Калініграда, які ідзе праз Мінск і Вільню, а таксама цягнік Калінінград — Адлер.

Затое паміж Мінскам і Вільняй у зімовы перыяд у выходныя курсуюць чатыры цягнікі: адпраўленнем з Вільні ў 06:20 (прыбыццё ў Мінск у 09.50), 14:58 (18:45), 18:12 (21:42), 20:05 (00:49). Апошні цягнік у будні не ходзіць.

З Мінска ў Вільню цягнікі адпраўляюцца ў 08:10, 11:10, 19:52. У выходныя дадаецца цягнік у 08:10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0