Фатаграфію апублікаваў журналіст Антон Алфімаў.
Прэс-сакратар «Астанкіна» Дзяніс Назараў распавёў, што тэлецэнтр «Астанкіна» акружаны калючым дротам у сувязі з узмацненнем мер бяспекі тэлецэнтра. Зроблена гэта для абароны супрацоўнікаў і гасцей тэлецэнтра ад тэрактаў, перадае ТАСС.
«Гэта сусветная практыка, калі ўзмацняецца ахова важных аб'ектаў у напружанай сітуацыі. Гэта нармальная прэвентыўная мера, якая стала зваротнай рэакцыяй на інфармацыю пра пагрозу выбуху ў «Астанкіна», якая паступіла 5 снежня. На шчасце, пагроза была несапраўднай. Але для нас абарона нашых супрацоўнікаў і гасцей — гэта неабходная мера. Пытанне бяспекі стаіць на першым месцы», — заявіў Назараў.
Ён не змог адказаць на пытанне, калі ўзмоцненыя меры бяспекі могуць быць адмененыя.
Фота АіФ





