Фота: old.goals.by
Вядучая хакейнай перадачы «Авертайм» Вікторыя Грыб у інтэрв'ю Сяргею Шчурко для часопіса «Вялікі футбол» паабяцала распрануцца і задумалася:
«Я, Вікторыя Грыб, абавязваюся сфатаграфавацца топлес, калі наша зборная стане чэмпіёнам свету па… Так, трэба падумаць і выбраць: хакей або футбол?
Варыянты раўнацэнныя, але ў хакея чыста тэарэтычна шанцаў больш: там не настолькі шалёная канкурэнцыя.
Тады я наогул нічым не рызыкую. Нават сумна… І ўсё ж планку, пагадзіся, паніжаць нельга. Што гэта за інфармацыя будзе на навінавых парталах замежных агенцтваў: «Беларуская тэлевядучая заявіла, што распранецца, калі футбольная зборная яе краіны патрапіць у плэй-оф групавога турніру з трэцяга месца па дадатковых паказчыках»? Стыдоба ж. Што падумае пра нас Еўропа».





