Здараецца, што верыш чалавеку,
Ды так аддана, аж душа баліць.
Гатовы за яго жыцьцё пусьціць
Пад колы. 
Усё аддаць.
Пабудаваць.
І разбурыць.
І на сябе прыняць любыя зьдзекі.

Бывае так, што верыш чалавеку.
Ды так старанна, што вар’ятам лічаць.
І, нават, калі ён у багну кліча,
Працягваць
Побач быць.
Любіць.
Дапамагаць.
І ў сьмяротную хвіліну падаць лекі.

На жаль, так часта верыш чалавеку,
Што сам становішся амаль як ён.
І вера гэтая, нібы праклён,
Працягваецца
Праз жыцьцё.
У небыцьцё
Зацягвае.
А, можа, ты там быў спрадвеку.

сьнежань 2015

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0