Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пачалі радыёвяшчанне ў правінцыі Нангархар на ўсходзе Афганістана.
Па словах дэпутатаў мясцовага савета, радыёстанцыя вяшчае ў FM-дыяпазоне і яе чуваць на ўсёй тэрыторыі правінцыі.
Радыкальныя ісламісты выступаюць у эфіры з антыўрадавымі заявамі і заклікаюць моладзь уступаць у іх шэрагі.
«Ісламская дзяржава» хутка набірае сілу ва ўсходнім Афганістане, захопліваючы раёны, якія раней знаходзіліся пад кантролем талібаў.
0
0
0
0
0
0