Паводле задумы навагодняга праекту, дуэты мусілі складаць малады і сталы выканаўца. Памідораў і Trubetskoy гэтага правіла не парушылі, проста яны ўзялі на сябе адказнасьць як за папярэдняе, так і за новае пакаленьне і зрабілі рок-вэрсію гіта «Цуд на Каляды». Запісаная для праекту «Сьвяты вечар» у 2000-м, яна трывала ўвайшла ў лік самых пазнавальных беларускіх зімовых песень. «Нам гэта песьня заўсёды падабалася, нікому яшчэ не ўдавалася так арганічна чытаць «рагамафін» на мове, як тое робіць Памідораў у гэтым трэку! А Памідораву ў сваю чаргу падабаецца музыка нашага гурта.Таму мы з радасьцю адгукнуліся на ідэю зрабіць яе сумесна», – распавядае вакаліст гурта Trubetskoy Павал Булатнікаў.

«Фармальна Trubetskoy у нашым дуэце выступае ў якасці маладога гурта, а я за сталага выканаўцу, хоць мы здаўна разам расьлі,вучыліся, бавілі час і выступалі на адных пляцоўках , – распавядае Аляксандр Памідораў. – Для мяне былі сапраўдным сьвятам гэтыя тры дні, якія мы правялі разам за працаю – два дні рэпетыцый і адзін дзень запісу. І я вельмі ўдзячны Паўлу Булатнікаву, Руслану Ўладыку, Аляксандру Старажуку і Алесю-Францішку Мышкевічу за тую вэрсію песьні, якая была створаная. Яна разбурыла ўсталяваны ўжо канон, загучаўшы інакш, і я вельмі задаволены тым, як яна атрымалася».

Аляксандр Памідораў, tuzin.fm

Песьня «Цуд на Каляды» была запісаная ўжывую для праекту «Новае пакаленьне на Новы год». Відэавэрсію гэтага праекту можна будзе ўбачыць у ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня на тэлеканале «Белсат». А да гэтага на сайтах Tuzin.fm i Belsat.eu штодня вас чакае аўдыёпрэм’ера песень. Сьпяваем разам!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

0
Каментатар / Ответить
20.11.1976 / 00:09
"...Запісаная для праекту «Сьвяты вечар» у 2000-м..." - а хто за базар адказвае? Праект называўся "Сьвяты вечар'2000", выдаў яго "Boutique Kamila" ў 1999, а запісваўся ён ці не ў 1998-м.
0
Каментатар / Ответить
19.09.2011 / 10:35
Мне больш да спадобы стары варыянт песні А.Памідорава ! Там прысутнічала казка ,сапраўдны цуд , святочны настрой і суперажываньне за маленькае дзіця якое з'явілася на гэты свет ! Калі я першы раз пачуў тую песню адчуў эмаціанальны штурШОК і павагу за нашу мову й што на ёй можна ствараць такіе песні !
0
Каментатар / Ответить
06.12.2015 / 15:14
Малайца Памідорыч! падабаецца твая творчасць. нармальна мы залівалі лыч насупраць шведзкай амбасады,калі я яшчэ студэнтам быў...во былі часы!))
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера