Здарэнне адбылося на востраве Урангеля, паведамляе сайт flashnord.com.

Кухар кампаніі «Русальянс» спачатку прыкарміў мядзведзіцу, а потым падкінуў ёй у ежу выбухоўку, зняўшы пакуты даверлівай жывёлы на відэа. 

Знявечаная мядзведзіца качаецца ад болю па снезе, прыціскаючыся да яго пысай. За жывёлай цягнецца крывавы след.

У гэты час аператары абмяркоўваюць, як бы яна не ўварвалася да іх у пакой. 

«Не бойся, куды яна цяпер уварвецца», — кажа хтосьці за кадрам. 

У кампаніі «Русальянс» прызналі, што гэта насамрэч зрабіў іх повар, цяпер праводзіцца ўнутраная праверка. 

Варта таксама адзначыць, што на сайце кампаніі гаворыцца, што «Русальянс» з'яўляецца стваральнікам дабрачыннага фонда «Белы мядзведь», мэтамі якога з'яўляюцца «мінімізацыя адмоўнага ўздзеяння фактараў, якія вядуць да знішчэння мясцін распаўсюду белых мядзведзяў», а таксама «фарміраванне культуры гарманічных адносін паміж чалавекам і белым мядзведзем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?