Іспанка, якая самастойна вывучыла беларускую мову, напісала новы верш — санет.
Нябеснай калыханкай засынае
Павольна сонца між духмяных руж,
І ззяе зорка закаханых душ,
І ветрык летні ў садзе заціхае.
Стаіць у садзе старажытны дуб,
Паміж галінаў клетка залатая,
А ў клетцы плача птушачка начная,
Як згублены ў сумневах самагуб.
І гэта толькі ты, мая турма,
Бо жарсць твая ўзяла мяне ў палон.
Як птушка на самоце сэрца б'е.
Ты кветка дня, ты рэха салаўя,
Мая няволя — цуд мой, ды праклён,
Гучыць мой сумны голас для цябе.





