З 1 студзеня мінімальны заробак у Літве павысіцца на 25 еўра - з 325 да 350 еўра. Павышаецца і мінімальная пагадзінная аплата, якая складзе 2,13 еўра.

Па дадзеных ўрада Літвы, павышэнне мінімалкі павялічыць даходы прыкладна 260 тыс жыхароў. З 1 ліпеня мінімальны заробак плануецца павысіць да 380 еўра, паведамляе Delfi.lt.

Нагадаем, што ў Беларусі сярэдні заробак за лістапад склаў 6 млн 748,8 тыс. рублёў, што паводле сярэднеўзважанага курсу за лістапад, складае 352,74 еўра.

Мінімальны заробак у Беларусі з улікам індэксацый — 2 млн 100 тыс. 100 рублёў, з улікам індэксацый — 2 млн 180 тыс. (114 еўра, паводле курсу за лістапад). У пачатку лістапада заяўлялася, што з 1 студзеня заробак вырасце да 2,5 млн рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна