Кіраўніцтва маскоўскай паліцыі праводзіць праверку ў сувязі са з'яўленнем у СМІ інфармацыі пра афіцэра ДІБДР, які затрымаў аўтамабіль хуткай дапамогі з грудным дзіцем дзеля таго, каб прапусціць картэж чыноўніка.

Відэа інцыдэнту шырока разышлося па сацсетках, у прыватнасці, пасля публікацыі ў блогу апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Відэа зняў кіроўца, які стаяў у заторы ў чаканні картэжу. З запісанай ім размовы з дактарамі хуткай вынікае, што ў машыне знаходзілася грудное дзіця. Спецаўтамабіль стаяў з уключанымі пробліскавымі маячкамі і сірэнай. Нягледзячы на гэта, супрацоўнік ДПС павярнуўся да хуткай спіной і працягнуў чакаць картэж. Пры з'яўленні картэжа з пяці аўтамабіляў паліцэйскі аддае вайсковае вітанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0