Яшчэ думаеш, куды пайсці 14 лютага? Адмыслова да Дня закаханых Кінаконг ладзіць беларускі кінапрагляд.

Фільм «Вогнетрывалы» распавядзе, што такое сапраўднае каханне і як захаваць стасункі, калі каханне знікла.

Паказ адбудзецца 14 лютага ў 18:00 у БК IMAGURU на Фабрыцыуса, 4, (ст.м. «Інстытут Культуры»).

Уваход вольны!

Капітан пажарнай службы Калеб Хольт — сапраўдны герой, які ратуе жыцці людзей, бясстрашна ўваходзіць у палаючыя будынкі і заўсёды клапоціцца аб сваіх напарніках. Тым часам яго жонка, Кэтрын, пачуваецца пакінутай і лічыць, што яна адна цягне на сабе ўсе дамашнія клопаты, працу і дапамогу бацькам. Пасля шэрагу сварак яна падае на развод.

Развод падаецца вырашанай справай, аднак бацька Калеба дае яму дзённік з назвай «Выклік кахання» і просіць выконваць тое, што там напісана, на працягу 40 дзён. Калеб з неахвотай згаджаецца…

Ці дапаможа гэты загадкавы дзённік выратаваць шлюб? Ці прыме Калеб той выклік, які стаіць перад ім?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?