Курдская ўзброеная групоўка «Ястрабы вызвалення Курдыстана» ўзяла на сябе адказнасць за выбух у Анкары, ахвярамі якога сталі 28 чалавек. У заяве групоўкі гаворыцца, што тэракт здзейснены ў адказ на палітыку прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Непасрэдным выканаўцам тэракту ў заяве названы 26-гадовы грамадзянін Турцыі, ураджэнец горада Ван на ўсходзе краіны.

Групоўка «Ястрабы вызвалення Курдыстана» раней была звязана з Рабочай партыяй Курдыстана, але ў 2015 годзе абвясціла пра разрыў адносін з ёю.

Тэракт у Анкары быў здзейснены ўвечары 17 лютага. Побач з аўтобусам, які перавозіў вайскоўцаў, выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Бомба спрацавала, калі аўтобусы спыніліся на святлафоры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?