Папулярызацыі беларускай мовы ў Год культуры будзе нададзеная асаблівая ўвага, паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Людміла Лебедзь сёння на прэс-канферэнцыі «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы».

Людміла Лебедзь адзначыла, што адзін з раздзелаў плана мерапрыемстваў Года культуры ў Беларусі датычыцца пашырэння выкарыстання беларускай мовы. Першым пунктам у гэтым раздзеле стала правядзенне акцыі «Беларусь, я люблю цябе».

Важным мерапрыемствам па папулярызацыі беларускай мовы традыцыйна стане і Дзень беларускага пісьменства, які ў бягучым годзе пройдзе ў Рагачове.

На думку Людмілы Лебедзь, трэба прытрымлівацца літаратурных норм, аднак важна захаваць і дыялекты як паказчык разнастайнасці нацыянальнай мовы. Папулярызацыі дыялектных гаворак, у прыватнасці, садзейнічае шэраг фестываляў, што праводзяцца на Палессі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?