Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага савета на саміце ў Бруселі прынялі заключны дакумент па міграцыйным крызісе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск на прэс-канферэнцыі заявіў, што краіны — сябры ЕС пацвердзілі свае абавязацельствы па міграцыі перад Турцыяй згодна з сумесным планам дзеянняў. «Наш план дзеянняў з'яўляецца прыярытэтным. Мы павінны зрабіць усё магчымае для яго паспяховай рэалізацыі», — адзначыў кіраўнік Еўрасавета. «Вось чаму мы маем намер арганізаваць спецыяльную сустрэчу з Турцыяй у пачатку сакавіка», — паведаміў Туск.

Сустрэча палітыкаў Еўрапейскага саюза з кіраўніцтвам Турцыі па пытанні міграцыйнага крызісу павінна была адбыцца 18 лютага, але была адменена з-за тэракта ў Анкары.

У сваю чаргу старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер адзначыў: да саміту былі тыя, хто сумняваўся, што для вырашэння праблемы бежанцаў павінен быць узгоднены адзіны еўрапейскі падыход.

«Мы аднагалосна заявілі мінулым вечарам, што дэмарш павінен быць еўрапейскім і што нацыянальныя «сола» не рэкамендаваны», — растлумачыў кіраўнік Еўракамісіі. Юнкер выказаў надзею, што пасля адабрэння ўсімі дзяржавамі-членамі такога падыходу на наступнай сустрэчы ЕС рушыць наперад да рашэнняў, падрыхтаваных месяцы таму, паколькі члены Еўрасаюза аднагалосна падтрымалі механізм перасялення бежанцаў, хоць да гэтай сустрэчы ў Бруселі некаторыя давалі зразумець, што яны ўхіляцца ад такога рашэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?