Асветніцкая суполка «Арт-сядзіба» заключыла дамову з мінскім Палацам спорту на правядзенне 25 Сакавіка фэсту «Каго любіш? Люблю Беларусь!» Палац спорту змяшчае 5000 чалавек.

Пра гэта паведаміў дырэктар «Арт-сядзібы» Павел Белавус у часе фэсту, прысвечанага Дню роднай мовы, які прайшоў сёння ў прасторы «Мёд».

У фэсце маюць удзельнічаць беларускія музыкі і артысты. 

Зараз усё залежыць ад таго, ці дасць Мінскі гарвыканкам гастрольнае пасведчанне, адзначыў Белавус.

У мінулым галоўнай падзеяй Дня Волі ў Мінску традыцыйна была дэманстрацыя. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?