Дзяніс Салаш прайшоў цікавую эвалюцыю. Ягоная траекторыя яшчэ круцейшая, чым у былога ідэолага «Крыўі» Аляксея Дзерманта.

Салаш быў актывістам уніяцкай царквы, уклаў дыск «Нашы касцёлы».

Пазней пад уплывам Алеся Белага Салаш перайшоў на ультракансерватыўныя каталіцкія пазіцыі, быў такім «Санча Пансам» гарлівага ліцвінства.

Нарэшце ён зблізіўся з прарасійскімі сеткамі і піша для інтэрнэт-сайтаў, што фінансуюцца расійскімі спецслужбамі.

Як расказваюць, цяпер у Салаша на машыне — георгіеўская стужка + сцяг Польшчы + надпіс па-руску «новая литва».

Салаш — унікальны выпадак ультракансерватыўнага каталіка, які бачыць у сучаснай Еўропе сатану, а ўратаванне свету звязвае з Пуціным і рускім нацыяналізмам.

Сваю старонку ў фэйсбуку ён вядзе па-расейску, хоць сваё імя ён падпісвае як Dionizy Sałłasz, з польскім sz. Ягоная старонка поўная перадрукаў з прапагандысцкіх расійскіх сайтаў. Гэта дзіўны свет.

Там можна знайсці графікі, як пры Пуціну ВУП Расіі на душу насельніцтва параўнаўся з ВУП Нямеччыны ))).

Салаш шкадуе амерыканцаў: «Я даже не припомню, когда последний раз американская мечта выглядела столь тускло. В Сан-Франциско, где стоимость аренды однушки составляет сейчас в среднем около 3700 долларов в месяц, некий безденежный бедолага снял… фанерную коробку площадью в 2,6 квадратных метра. За право жить в этой установленной в квартире коробке он платит по 400 долларов в месяц»

Вось яшчэ пасты з яго фэйсбука за апошнія дні:

«Киевляне одобрили снос Софии Киевской»

«Украинские каратели снова кичатся своей готовностью атаковать русский Донбасс и умереть. Эти силы скоро пойдут на прорыв и бесславно будут разгромлены ополчением».

«Вина Савченко бесспорна».

«Современная Литва нередко практически не отличима от КНДР».

«Госстат рапортует, что по смертности Украина занимает первое место в Европе и второе в мире».

«Распиаренное до небес качество западной техники не находит подтверждения в реальной жизни».

«Проамериканские олигархи послали Гиркина в Славянск с заданием разжечь войну Украины с Россией».

Салаш верыць ва ўсё гэтае трызненне. Увогуле, цяпер ён фанатычна жыве тэмамі і клопатамі «рускага свету». «Нашим в Латакии осталось 50 км до турецкой границы», — усклікаў ён незадоўга да таго, як Пуцін загадаў вывесці з Сірыі большую частку войскаў. «Наши саперы в Пальмире!» — радуецца ён цяпер. «Ох, уже завтра, как быстро летит время — 20 год разам!» — уздыхнуў ён напярэдадні Дня яднання Беларусі і Расіі.

Лукашэнка для Салаша цяпер кумір, але пры гэтым:

Фанатызм і крыўда на свет зрабілі з беларуса крэсовага паляка, які ўрэшце, як той герой «Народнага альбома», чакае з надзеяй на рускія танкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?