Хрыстос прайшоў праз сьмерць, тую сьмерць, якая была прыгатаваная для нас за нашы грахі. Ён памёр нашай сьмерцю, перамог яе моцай Свайго Бажаства і такім чынам дараваў нам жыцьцё.

У гэтым годзе праваслаўны Вялікдзень выпаў на другі дзень пасьля гадавіны Чарнобылю. Як раз у суботу перад сваім Уваскрэсеньнем Збаўца Ісус Хрыстос знаходзіўся, здавалася б, у палону сьмерці. Але на самой справе ужо ад ужо дрыгацеў ад няздольнасьці вытрымаць Таго, Які прыйшоў зьмярцьвіць яго і ўмацаваць Жыцьцё.

Можа й нам так падаецца часам, быццам сьмерць ужо канчаткова ўзяла нас у палон., што пануе бязьмежна і ня бачна яму канца. Радыяцыя зла пранікла ў душы людзей, адбыліся генэтычныя зьмены, калі хлусьня адкрыта выдае сябе за Праўду, і ў большасьці гэта прымаецца так, як быццам так павінна і быць. А хто трымаецца Праўды, гатовы ахвяраваць сабой дзеля яе, тых абвяшчаюць злачынцамі і ворагамі народу. Ці доўга гэта будзе працягвацца, ці доўга будзе панаваць сьмерць? Колькі будзе працягвацца распад душы народу? Калі разважаць рацыянальна – канцу гэтаму ня бачна.

Але мы ведаем, што на наступны дзень пасьля суботы Хрыстос, Які па самаму рацыянальнаму разуменьню ўжо ня меў ніякі пэрспэктыў, паўстаў з памерлых і выратаваў душы ад распаду праз грэх.

Мы пакуль ня ведаем, калі прыйдзе уваскрэсеньне, але яно прыйдзе... Мы пакуль жывем у субоце, але трэба каб гэтая субота была для нас не днём смутку і адчаю, а днём чаканьня і надзеі.

Хрыстос Уваскрос!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?