Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС). Дадзенае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў 27 красавіка 2016 года №340, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $54,9 да $66 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з $38,9 да $46,8 за 1 т, на таварныя бензіны — з $33,4 да $40,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,4 за 1 т (была $21,9). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых аліў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны былі павышаныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?