Уладзімер Здановіч

Уладзімер Здановіч выступіў з рэзкім артыкулам, прысьвечаным прыняцьцю новага правапісу беларускай мовы, у якім назваў прыхільнікаў клясычнага правапісу мікраскапічнай па колькасьці, апазыцыйна настроенай часткай насельніцтва, празь якую «насельніцтва пачало баяцца роднай беларускай мовы», і прыгразіў новым правапісам пэрсанальна «Нашай Ніве», «Археа» і «Выкіпедыі» (так пададзеныя назвы ў тэксьце дэпутата).

У Палаце прадстаўнікоў спэцыяльна створанай рабочай групай падрыхтаваны да разгляду ў другім чытаньні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацьвярджэньні правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Зараз дакумэнт знаходзіцца на ўзгадненьні ў Адміністрацыі прэзыдэнта нашай краіны. Ёсьць усе падставы лічыць, што на бягучай сэсіі ў другім чытаньні ён будзе прыняты.

Нагадаю, што да гэтага часу ў рэспубліцы выкарыстоўваюцца два варыянты правапісу: масава — так званая «наркомаўка» і нязначна — «клясычны правапіс Тарашкевіча». Вялікай бяды ў гэтым, магчыма, і не было б, калі б праблемы адзінства артаграфічных норм не набылі палітычнае адценьне. Мікраскапічная па колькасьці, апазыцыйна настроеная частка насельніцтва, нягледзячы на непараўнальна большую колькасьць людзей, выкарыстоўваючых афіцыйны правапіс, пачала выказваць патрабаваньне вярнуцца да дарэформеннай артаграфіі, прычым пад лёзунгам «хто ня з намі, той — не сапраўдны беларус, вораг». У выніку насельніцтва пачало баяцца роднай беларускай мовы! Больш таго, існаваньне двух варыянтаў артаграфіі стала ня толькі перашкаджаць разьвіцьцю беларускай мовы, памяншаць колькасьць жадаючых вывучаць яе і размаўляць на ёй, але і штучна стварыла ўмовы для бессэнсоўнай барацьбы паміж беларусамі з‑за напісаньня таго ці іншага слова. Вось асноўная прычына зацьвярджэньня новых правіл у форме закона. Унармаванасьць дзяржаўнай мовы, захаваньне адзінства артаграфічных норм маюць важнае дзяржаўнае і палітычнае значэньне, бо, забясьпечваючы стабільнасьць у сфэры моўнай камунікацыі, спрыяюць спакою і згодзе ў нашым грамадстве. І яшчэ, беларускі правапіс пабудаваны на фанэтычным прынцыпе і вельмі адчувальны да зьмен у моўнай практыцы, таму незалежна ад жаданьня асобных людзей удасканальваўся раней і будзе пэрыядычна ўдасканальвацца ў будучыні.

Думаю, што ў чытачоў выклічуць пэўную цікавасьць некаторыя вытрымкі са сьценаграмы Нарады ЦК КП(б)Б па пытаньні аб папраўках і ўдакладненьнях у беларускім правапісе, якая адбылася ў Менску ў далёкім сакавіку 1940 года:

«У тым, што правапіс не на вышыні патрабаваньняў, мы не сумняваемся ўсе таму, што кожны дзень на практыцы гэта адчуваецца ў працы школ, у працы нашых выдавецкіх устаноў і ўсіх адукаваных людзей&hellіp; У нашым правапісе ёсьць момант, калі напісанае не знаходзіць адлюстраваньня ў жывой мове&hellіp; Правапіс таксама павінен быць лёгкім з пункту гледжаньня засваеньня&hellіp; Мы разумеем, што беларуская і руская мовы маюць многа агульнага і там, дзе ёсьць агульнае, трэба яго захаваць, а не ігнараваць, але стрыгчы беларускі правапіс пад рускі было б няправільна і ненавукова&hellіp; Нам здаецца, што гэтыя рэформы вельмі непадрыхтаваныя, скарасьпелыя. Яны каштуюць дзяржаве мільёны грошай: гэта зьвязана зь перавыданьнем усіх падручнікаў. А ў выніку людзі, якія вучыліся па іншых правілах, застаюцца неадукаванымі. Таму трэба вельмі асьцярожна падысьці да гэтай рэформы&hellіp;»

На гэтай нарадзе прысутнічаў і прымаў актыўны ўдзел у абмеркаваньні правапісу і наш знакаміты Якуб Колас:

«Што такое артаграфія? Гэта проста ўмоўныя, у значнай ступені, нормы, якія заснаваныя на аснове жывой мовы, прынятыя і зацьверджаныя для агульнага карыстаньня ў практычным нашым жыцьці&hellіp; Чуеш часам перадачы зь Менску і мову так каверкаюць, што хочацца ад злосьці кулаком па радыё стукнуць, хоць радыё вельмі харошае і яно тут ні пры чым&hellіp;»

Быццам і не аддзяляюць нас больш чым паўстагодзьдзя ад падзей таго часу&hellіp;

Тыя ж пытаньні, тыя ж праблемы і прапановы, але ўжо ў наш час на працягу года абмяркоўваліся і рашаліся сумесна навукоўцамі і намі, дэпутатамі.

Па нашым агульным меркаваньні, падрыхтаваная новая рэдакцыя «Правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі» зьяўляецца найбольш аптымальнай у сучасных умовах і адпавядае патрабаваньням сучаснай моўнай практыкі. Унесеныя ў «старыя» правілы зьмены і ўдакладненьні не кранулі асноўныя палажэньні і прынцыпы пісьмовай беларускай мовы. Яны накіраваны на ўніфікацыю сучаснага беларускага правапісу і зьмяншэньне колькасьці выключэньняў.

Зьмены ў новай рэдакцыі ў асноўным зьвяліся да наступнага:

Мікраскапічная па колькасьці, апазыцыйна настроеная частка насельніцтва, нягледзячы на непараўнальна большую колькасьць людзей, выкарыстоўваючых афіцыйны правапіс, пачала выказваць патрабаваньне вярнуцца да дарэформеннай артаграфіі, прычым пад лёзунгам «хто ня з намі, той — не сапраўдны беларус, вораг». У выніку насельніцтва пачало баяцца роднай беларускай мовы!

— удакладнены многія фармулёўкі правіл у адпаведнасьці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі;

— дзеля зручнасьці засваеньня правілы па‑новаму згрупаваны;

— пашыраны прынцып «аканьня» ў словах іншамоўнага паходжаньня;

— унесены зьмены ў напісаньне складанаскарочаных слоў. Пасьля ўступленьня закона ў дзеяньне будзем пісаць «прафкам», «гаркам», «газпрам» замест «гарком», «прафком», «гарком» (бо выкарыстоўваем слова «камітэт», а не «комітэт»);

— пашыраецца напісаньне «ў» у словах іншамоўнага паходжаньня: («каля ўніверсітэта» замест «каля універсітэта» і г.д.);

— уніфікавана напісаньне прыметнікаў на ‑ск(і), утвораных ад уласных назваў: любанскі, цяньшанскі (раней пісалі любанскі бязь мяккага знака, а цяньшанскі — зь мяккім);

— на радасьць школьнікам значна спрошчаны перанос слоў. Фактычна будзе дазволены свабодны перанос са спалучэньнем зычных паміж галоснымі, што поўнасьцю ўзгадняецца з сучаснай практыкай выданьня друкаванай прадукцыі. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэньне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэньне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся‑стра, сяс‑тра, сяст‑ра; во‑стры, вос‑тры, вост‑ры; пту‑шка, птуш‑ка; кро‑пля, кроп‑ля і г.д. Нельга толькі пры пераносе пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару; разьбіваць пераносам спалучэньні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук; аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў; аддзяляць мяккі знак (ь) і апостраф ад папярэдняй зычнай. Можна: буль‑ба, бур’‑ян, нельга: прос‑ьба, мыш‑’як;

— як знак асобай павагі зь вялікай літары будуць пачынацца ўсе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасінні Полацкай, Курган Славы, Востраў Слёз, Помнік Перамогі, а ў высокім стылістычным ужываньні таксама такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Маці;

— упарадкавана напісаньне вялікай і малой літары ў назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званьнях, тытулах: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (Мінэканомікі), Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер‑міністр Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі;

— уведзены новы параграф «Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў». Зь вялікай літары будуць пачынацца: назвы найвышэйшых божастваў у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў словазлучэньнях, якія ўтрымліваюць гэтыя назвы: «Бог», «Усявышні», «Святая Тройца»; прыметнікі, утвораныя ад слова Бог: Божы (Боскі) суд, Божая (Боская) міласць; асабовыя імёны (і ўсе словы ў састаўных асабовых назвах, акрамя агульных назваў) заснавальнікаў рэлігійных вучэньняў, а таксама біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, сьвятых і інш.): Ісус Хрыстос, Буда, Брахма, Святы Павел; імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў: Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Дажбог, Пярун, Каін, Цмок, але як агульныя назвы: пярун — удар грому, цмок — зьмей, тытан — волат; уласныя назвы ўяўных і казачных істот, герояў літаратурных твораў: Чырвоная Шапачка, Калабок, Баба Яга, Пегас, Буцэфал, Атлант, але як агульныя назвы: баба‑яга — агідная старая, буцэфал — стары конь, атлант — у архітэктуры; агульныя назвы істот, а таксама зьяў і прадметаў, калі яны пэрсаніфікуюцца, выступаюць у ролі імёнаў герояў літаратурных твораў (у казках, байках і інш.): Ліса (Ліска), Заяц (Зайка), Каза‑дзераза, Коцік‑варкоцік, Варона, Праўда, Крыўда, Смерць і інш;

— у словах «дзевяты», «дзесяты», «семнаццаць», «васемнаццаць» літара «е» будзе заменена на «я»;

— са «старых» Правіл выключана частка разьдзелаў, якія ня мелі адносін да артаграфіі і пунктуацыі (галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў, некаторых канчатках прыметнікаў, займеньнікаў, лічэбнікаў і ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў);

— шматлікія састарэлыя прыклады да асобных пунктаў правіл заменены на больш сучасныя. Можна нават сказаць, што правілы сталі больш патрыятычнымі і мірнымі, у адрозьненьне ад ранейшых «ваенізаваных» і «палітызаваных». У іх зьмесьце зьявіліся тыповыя беларускія геаграфічныя і гістарычныя найменьні: Лысая гара (найвышэйшы геаграфічны пункт Беларусі), Мінскае мора, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Картуз‑Бяроза, Панямонне і інш.; прозьвішчы знакамітых людзей Беларусі: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала), Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.; беларускія прамысловыя і іншыя вырабы: трактар «Беларус», тэлевізар «Гарызонт»; дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн Айчыны І (ІІ, ІІІ) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны; назвы дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных сьвятаў: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купальле, Дабравешчанне і шмат іншага, адметнага для нашай краіны.

***

Закон павінен будзе выконвацца ўсімі, аб чым сьведчыць адпаведны запіс, зроблены ў ім. Аднак тым, хто займаецца бізнэсам, як і наогул усім беларусам, не патрэбна баяцца ўвядзеньня новых правіл, бо дадатковых трат ніхто зь іх не панясе. Пры неабходнасьці замену пячатак, штампаў, блянкаў дакумэнтаў, шыльд і да таго падобных рэчаў плянуецца праводзіць па меры іх зношваньня.

Наконт газэты «Наша ніва», часопісу «Археа» і інтэрнэтнай Выкіпэдыі, якія беспадстаўна лічаць сябе «культурным сымбалем і жывой традыцыяй беларусаў». Па‑першае, тыраж азначаных выданьняў вельмі ж нязначны…

Наконт газэты «Наша ніва», часопісу «Археа» (так у тэксьце — nn.by) і інтэрнэтнай Выкіпэдыі (так у тэксьце — nn.by) , якія беспадстаўна лічаць сябе «культурным сымбалем і жывой традыцыяй беларусаў». Па‑першае, тыраж азначаных выданьняў вельмі ж нязначны, каб рабіць нейкія выключэньні і з‑за іх уносіць разнабой у правапіс ці захоўваць два яго варыянты. А па‑другое, уявіце сабе наступную сытуацыю: ствараецца, напрыклад, закон аб правапарушэньнях і адказнасьці за іх. І вось законатворцы запісваюць: усе грамадзяне краіны павінны весьці сябе прыстойна, у іншым выпадку іх чакае пакараньне. А потым дадаюць: але асобным грамадзянам дазваляецца рабіць правапарушэньні. Гэта будзе закон?.. Мабыць не, хутчэй пародыя на яго. Так мы мяркуем. Закон пішацца для ўсіх і павінен выконвацца ўсімі. Таму пасьля ўступленьня яго ў сілу ўсе арганізацыі, дзяржаўныя ці прыватныя, усе грамадзяне краіны ці асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры выкарыстаньні пісьмовай беларускай мовы павінны кіравацца Правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі Законам.

І яшчэ, наша камісія зьяўляецца самай мірнай і не разглядае законы аб нейкіх пакараньнях. Мы працуем над заканадаўствам у галіне адукацыі, культуры і навукі. Пытаньнямі «за што, каму і колькі» займаюцца іншыя. Наогул, тэхнічна сам закон складаецца з адной толькі старонкі, на якой запісана аб зацьвярджэньні Правіл, аб неабходнасьці карыстацца Правіламі пры ўжываньні пісьмовай беларускай мовы і аб тэрміне ўступленьня дадзенага закону ў сілу (1 верасьня 2010 года). На гэта ў першую чаргу скіроўвалася ўвага дэпутатаў, як законатворцаў. А вось непасрэдна зьмест саміх правіл распрацаваны іншымі людзьмі — вучонымі: дактарамі і кандыдатамі навук з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДУ, Нацыянальнага інстытуту адукацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. І гэта правільна, бо напісаньне той ці іншай літары, пастаноўка косак ці нейкія іншыя спэцыфічныя дэталі ў першую чаргу — прэрагатыва спэцыялістаў. Тым ня менш, у кожнага дэпутата хапала адукацыі, каб паставіць пытаньне, калі нешта не зразумела, ці ўнесьці свае прапановы, калі ў нейкіх месцах спрэчкі паміж вучонымі не спыняліся.

І сапраўды, часам узьнікалі такія пытаньні, якія патрабавалі вывучэньня замежнага вопыту ці веданьня меркаваньня іншых арганізацый, якім прыходзіцца выкарыстоўваць беларускую мову. Да прыкладу, зараз усім вядомы японскі горад будзем запісваць як «Токіа» (раней — «Токіо»). Але, як вядома, у красавіку 2006 года ў Вене (Аўстрыя) працавала 23‑я сэсія Групы экспэртаў ААН па геаграфічных найменьнях, якая заклікала ўсе краіны да больш дакладнага выкарыстаньня геаграфічных найменьняў. Сапраўды, тут ёсьць адна тонкасьць. Адна справа — трансьлітарацыя літар «лацініцы» літарамі беларускага алфавіту ці наадварот, і зусім іншая — трансьлітарацыя японскіх іерогліфаў. Адзінага меркаваньня сярод вучоных не было. Намі была прынята да ўвагі міжнародная практыка: любая ўласная назва ў падаўляючай большасьці выпадкаў валодае нацыянальнамоўнай прыналежнасьцю. З другога боку, з такімі праблемамі часта сустракаюцца дыпляматычныя ўстановы. Адказ на наш запыт у Міністэрства замежных спраў быў наступны:

«Зьмяненьне правіл беларускай артаграфіі не адаб’ецца на выкананьні Рэспублікай Беларусь абавязкаў па міждзяржаўных, міжурадавых дагаворах, а таксама па іншых дагаворах і не паўплывае на палітычны імідж нашай дзяржавы на міжнароднай арэне».

Запэўніла нас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, чыя дзейнасьць таксама непасрэдна зьвязана з выкарыстаньнем беларускай мовы, у тым, што ўвядзеньне новага правапісу і на яе дзейнасьці не адаб’ецца.

Дарэчы, у самым пачатку працы рабочай групы над праектам «Правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі» было дамоўлена, што калі па нейкіх новаўвядзеньнях будуць процілеглыя, узаемавыключаючыя меркаваньні, то за аснову будзем браць правілы 1959 года ці шукаць разумны кампраміс. І мы прытрымліваліся такой дамоўленасьці. Так, каб паменшыць колькасьць выключэньняў і пашырыць прынцып «аканьня», прапанавалася заканадаўча замацаваць напісаньне літары «о» толькі пад націскам. Але ж узьнікла вельмі шмат супярэчнасьцей, асабліва ў словах іншамоўнага паходжаньня, складаных словах, навуковых тэрмінах. Часам нават зьмяняўся першапачатковы сэнс слоў: звыклы мотакрос станавіўся матакросам, манголазнаўства — мангалазнаўствам, маторазборка (зборка матора) — матаразборкай (разборкай мата), Пітэр — Пітарам і інш. Таму ненаціскныя фіналі ‑эль, ‑эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня будуць перадавацца, як і раней, нязьменна (вуліца Ландэра, планета Юпітэр, рака Одэр і інш.). А вось у астатніх выпадках яны пяройдуць у ‑аль, ‑ар (камп’ютар, прынтар, менеджар і г.д.). Калі ёсьць выразны пабочны націск у першай частцы складанага слова, то ў ёй захоўваецца літара о: мовазнаўства, электронвольт (прапанавалася: мавазнаўства, электранвольт). У невыразных выпадках напісаньне падобных слоў будзем вызначаць па слоўніку.

У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваеца на зычны, прапанавалася замест і пісаць ы: гарынсьпектар, кантрыдэя, педынстытут. Выпрацаваны кампрамісны варыянт: пасьля прэфіксоідаў (звыш‑, між‑, пан‑, супер‑, транс‑, контр‑), а таксама ў складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цьвёрды зычны, літара і захоўваецца. Таму будзем па‑ранейшаму пісаць: гарінспектар, контрідэя, педінстытут і інш.

Адзначу, што ў камісію за час працы над праектам закону паступіла шмат прапаноў, многія зь якіх знайшлі адлюстраваньне ў яго зьмесьце. Але ж ня ўсе. Цяжка пагадзіцца, а тым болей ясна патлумачыць, чаму патрэбна прымаць зьмены накшталт: пісаць камандовачны замест звыклага і зразумелага камандзіровачны, ці цэзь замест цэзій, прэзід замест прэзідыум, або пры скарачэньні слоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ператвараць у БдзУ. (Дарэчы, калі імя або імя па бацьку пачынаюцца з дыграфа Дз, то ініцыялам будзе выступаць толькі літара Д: Дзьмітрый Дзьмітрыевіч — Д.Д.). Беларуская мова сапраўды «мяккая», але навошта ж «перасольваць», амаль усюды ўстаўляючы мяккі знак. Напрыклад: сьцяг, сьнег, разьядноўвацца, сьвяціцца, прасьпект.

Не атрымалася пакуль усе словы ў назвах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пачынаць зь вялікай літары.

Нашы ўласныя прапановы таксама ня ўсе прайшлі. Не атрымалася пакуль усе словы ў назвах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пачынаць зь вялікай літары, бо, па меркаваньні юрыстаў, будзе супярэчаньне з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Канечне, распрацаваныя правілы ў новай рэдакцыі не зьнялі ўсе праблемы беларускага правапісу. Так, сучасная моўная практыка мае патрэбу ў больш строгім вызначэньні правапісу канчаткаў часьцін мовы (яблык ці яблыкаў, з закону ці з закона, шмат народу, але творчасьць народа і г.д.), але ж у правілах ня знойдзем такой інфармацыі, бо гэта праблема не артаграфіі і тым больш не пунктуацыі. Мабыць, патрэбна ў будучым стварыць асобны «твор».

І ўсё ж мы спадзяёмся, што падрыхтаваны намі закон стане сьведчаньнем дзяржаўнага рэгуляваньня ў сфэры моўнай палітыкі і практыкі, будзе садзейнічаць стабілізацыі артаграфічных норм беларускай пісьмовай мовы, забясьпечыць адзіны моўны рэжым у школьнай адукацыі, адзінства роднай мовы ў друкаваных беларускамоўных выданьнях, што ў выніку павысіць яе прэстыж у нашым грамадстве.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічнаму прагрэсу
Уладзімір Здановіч.
Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0