Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі цягам бліжэйшых месяцаў зьбіраецца вызначыць раённых пераможцаў сямейнага сельскагаспадарчага праекту «Валадара сяла» на Меншчыне і Гомельшчыне.

У конкурсе могуць узяць сем’і ва ўзросьце да 35 гадоў, якія жывуць у вёсцы і маюць ня менш за аднаго дзіця.

Цягам двух дзён удзельнікі спаборніцтваў прымуць удзел у наступных конкурсах «Гаспадар зямлі» (конкурс народных рамёстваў), «Рускае поле» (конкурс аратараў), «Парное малако» (конкурс даярак), «Лесарубы» (конкурс па нарыхтоўцы дроў), «Грай, гармошка, расказывай» (конкурс мастацкай самадзейнасьці).

Упершыню падобнае спаборніцтва адбылося летась на Глыбоччыне, калі дванаццаць, збольшага гарадзкіх, сем’яў цягам паўгоду вызначалі пераможцу. Самыя адчайныя тады цягам тыдню жылі на бязьлюдным хутары, дзе ім трэба было стварыць сваю натуральную гаспадарку. У выніку сям’я пераможцаў атрымала катэдж у Глыбоцкім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?