У Рэдакцыю зьвярнуліся чытачы «НН», якія папрасілі высьветліць пытаньне выдзяленьня новых кватэраў шматдзетным сем’ям у Менску.

Нібыта ўрад скасаваў норму, згодна зь якой сем’ям, што маюць трох непаўналетніх дзяцей, у сталіцы выдзяляецца новае жыльлё.

На гарачай лініі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падзівіліся, што «гэтая лухта ўжо й да журналістаў дайшла» і параілі зьвярнуцца ў аддзел сям’і. Там у сваю чаргу накіравалі да намесьніцы начальніка галоўнага ўпраўленьня палітыкі занятасьці і народанасельніцтва Тацяны Шаметавец.

«Я ня ведаю, адкуль ідуць гэтыя чуткі, бо ня вы першыя іх спраўджваеце. Магу запэўніць, што да шматдзетных сем’яў адносяцца сем’і, што маюць трое і больш дзяцей. Норму гэтую ніхто не адмяняў» — падкрэсьліла чыноўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?