Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі невялікі дождж. Вецер паўночна-заходні, 5—10 м/с, днём па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—5°C, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 4°C; днём плюс 8—14°C, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 16°C.

У Мінску 14 мая пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—3°C, на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°C; днём плюс 10—12°C.

У наступныя двое сутак, 15 і 16 мая, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. 15 мая пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—6°C, па паўднёвай палове замаразкі да 0 — мінус 4°C; днём плюс 9—15°C, па паўднёвым захадзе да плюс 18°C. 16 мая месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1—7°C, па паўночным усходзе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°C; днём ад плюс 11—13°C на паўночным усходзе да плюс 19—21°C па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску 15 мая будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер няўстойлівы, 3—8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 2—4°C, днём плюс 11—13°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?