Спроба зрабіць уежную папсу набыла пэўны плён — песьні з гэтага дыску можна пачуць на менскіх «эфэмках» ня толькі ўначы. Ганну ад падобных беларускіх клонаў нашых усходніх суседзяў вылучае больш нахабны падыход у прасоўваньні без адміністрацыйнага рэсурсу і не заўжды абсалютная дубовасьць аранжыровак. Аддамо належнае аўтару песенькі «Прощай» — ён слухае густоўную музыку. Тым і тлумачыцца запазычанасьць (назавем гэта так) мэлядычнага ходу ў гітарыста «Deep Purple» Cтыва Морса — таго самага навязьлівага гітарнага найгрыша ў песьні «Прощай», які да ўсяго паўторна пераасэнсаваны ў загалоўным трэку.
Нешта кінуўся ў вочы надпіс на вокладцы пад здымкам Ганны — сукенка ёй прадастаўленая салёнам такім‑та, упрыгожаньні з калекцыі такой‑та, а далей яшчэ: музыка да словаў пераважна Алейнікава, а словы — выключна Кубышкіна. Будзем мець спадзеў, што голас хоць належыць самой сьпявачцы:).