Праграма «Сацыяльная і палітычная філязофія» арыентавана на падрыхтоўку бакаляўраў філязофіі ў адпаведнасьці з найноўшымі тэндэнцыямі разьвіцьця філязофскіх ведаў і адукацыі. Праграма працягвае адукацыйныя і дасьледчыя традыцыі, якія склаліся на факультэце філязофіі ЭГУ ў Менску, і адначасова адкрывае новы кірунак філязофскай адукацыі ў рэгіёне. З аднаго боку, студэнты атрымліваюць грунтоўную падрыхтоўку ў галіне клясычнай філязофіі, зь іншага, у рамках спэцыялізацый па палітычнай і сацыяльнай філязофіі, засвойваюць найноўшыя тэндэнцыі разьвіцьця філязофскіх ведаў у іх дачыненьні да сацыяльных, палітычных і культурных праблем.

На 1—2 курсах асноўная ўвага аддаецца традыцыйным філязофскім курсам, падчас якіх студэнты засвойваюць клясычныя і сучасныя мадэлі аналізу філязофскіх тэкстаў, авалодваюць філязофскай тэрміналёгіяй і набываюць навыкі крытычнага мысьленьня.

На 3—4 курсах студэнты спэцыялізуюцца ў адным з двух кірункаў праграмы: палітычная філязофія і сацыяльная філязофія.

Падчас навучаньня студэнты

набываюць прафэсійныя веды ў галіне гісторыі філязофіі і сучаснай сацыяльнай і палітычнай філязофіі;
вывучаюць дзьве клясычныя (старажытнагрэцкую, лаціну) і дзьве сучасныя замежныя мовы (ангельскую + нямецкую або францускую на выбар);
набываюць шэраг навыкаў, неабходных для пасьпяховай прафэсійнай дзейнасьці ў сучасных умовах: уменьне працаваць са складанымі тэкстамі (у тым ліку іншамоўнымі), знаходзіць і аналізаваць навуковую інфармацыю; уменьне аргумэнтавана выкладаць і адстойваць у дыскусіі сваю пазыцыю; здольнасьць да бесьперапыннай самаадукацыі, засваеньня новых сфэр дзейнасьці і адаптацыі да дынамічных патрабаваньняў сучаснага рынку працы.

Выпускнікі змогуць выкарыстоўваць свае веды ў наступных сфэрах прафэсійнай дзейнасьці:

вышэйшая адукацыя і навука;
сацыяльна‑палітычная аналітыка;
палітыка і адміністраваньне сацыяльнай і культурнай сфэр;
пераклад гуманітарнай літаратуры.

Вучэбны працэс забясьпечвае высокакваліфікаваны міжнародны калектыў выкладчыкаў зь Беларусі, Літвы і шэрагу краін Заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Шырокае міжнароднае супрацоўніцтва і трансфэрт крэдытаў дазваляюць студэнтам гарманічна спалучаць навучаньне ў ЭГУ з навучаньнем ва ўнівэрсытэтах СНД, Заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Выпускнік атрымлівае дзяржаўны дыплём Літоўскай Рэспублікі, прызнаны ў краінах ЭС. Праграма прапануецца як у дзённым, так і ў завочным фармаце.

Кантакты

Дзённае навучаньне: [email protected]
Завочнае навучаньне: [email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру