У першым квартале 2008 года Беларусь гандлявала са 162 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 112 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 146 краін.

Як паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны ў студзені—сакавіку 2008 года былі: Расія — 49,4% ад усяго аб\’ёму тавараабароту, Нідэрланды — 10,3%, Украіна — 7,2%, Германія — 4,7%, Польшча — 3,2%, Вялікабрытанія — 2,9%, Латвія — 2,5%, Кітай — 2%, Італія і Літва — па 1,3%.

Экспрат тавараў у Расію склаў у грашовым выражэнні 2 млрд. 576,7 млн. долараў, што на 41,3% больш, чым у студзені—сакавіку 2007 года, імпарт з гэтай краіны — 5 млрд. 716 млн. (у 1,8 разу больш).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 1 млрд. 652 млн. долараў, ці 20,6% да агульнага аб\’ёму экспарту (у 2,5 разу больш). У той жа час імпарт з гэтай краіны займае 0,9% у агульным аб\’ёме імпарту — 76,2 млн. долараў (на 51% больш).

Аб\’ём экспарту ва Украіну за тры месяцы гэтага года дасягнуў 757,4 млн. долараў (у 2,45 разу больш), імпарту ў Беларусь — 449,2 млн. (на 49,9% больш). Доля экспарту ў агульным аб\’ёме склала 9,4%, імпарту — 5,1%.

У Германію экспартавана тавараў на 291,8 млн. долараў (у 2,7 разу больш), імпартавана — 504,3 млн. (на 2,9% менш). У Польшчу экспарт склаў 314,7 млн. (на 31,8% больш), імпарт — 225,6 млн. (на 26,5% больш). У Вялікабрытанію аб\’ём экспарту склаўся на ўзроўні 444,2 млн. долараў (у 1,8 разу больш), імпарт — 50,2 млн. (на 32,4% больш). Аб\’ём экспарту ў Кітай склаў 69,8 млн. (на 29,5% менш), імпарту — 270,9 млн. (на 80,1% больш), у Латвію — 388,8 млн. (на 76% больш) і 30,8 млн. (на 9,6% менш) адпаведна. У Літву экспартавана тавараў і паслуг на 168,4 млн. долараў (на 41,8% больш), імпартавана — 42,4 млн. (на 12,4% больш).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0