Першы тайм застаўся цалкам за «чырвонымі д’ябламі». Асабліва вылучаўся ў складзе «Манчэстэра» Крыштыяну Раналду. Партугальскі хаўбек сваімі флянгавымі праходамі неаднаразова ставіў у тупік абарону лёнданцаў. А 26-ай хвіліне ўдарам галавой Раналду адкрыў лік – 1:0.
Манчэстрцы мелі яшчэ некалькі рэальных момантаў, каб забіць, але... прапусьцілі самі. За некалькі імгненьняў да сьвістку на перапынак Фрэнд Лэмпарад аднавіў раўнавагу – 1:1.
У другім тайме «арыстакраты» цалкам перахапілі гульнявую ініцыятыву. Па колькасьці удараў па варотах «Чэлсі» амаль у два разы пераўзыходзіла «Манчэстр». Драбга трапіў у штангу. Яшчэ адна была ўжо ў дадатковы час, калі не пашанцавала Лэмпарду.
За некалькі хвілінаў да сканчэньня дадатковай паўгадзіны гульні на чырвоную картку найграў лідэр атак «Чэлсі» Драгба. Усё вырашала футбольная лятарэя – пэнальці. У каго нэрвы акажуцца слабей?
Першы ня вытрымаў лідэр «Манчэстэра» Раналду – Чэх выцягнуў удар. Пасьля ўсе былі бяз промахаў. Апошні пэнальці біў капітан «Чэлсі» Тэры. Разьбег, футбаліст крыху пасьлізнуўся – міма варот. У той момант ужо стала зразумела, што манкуніянцы свайго ня ўпусьцяць.
І сапраўды, Раян Гігз забіў, а вось Нікаля Анэлька свой шанец не рэалізаваў. «Манчэстэр Юнайтэд» – мацнейшы клюб Эўропы сэзону 2007/2008!
Пасьля сканчэньня гульні апэратары вылавілі Тэры, які плакаў на плячы ў галоўнага трэнэра «Чэлсі» Гранта. Але бясспрэчнымі героямі днямі ўсё ж сталі хлопцы сэра Алекса Фэргюсана.
Фота AP |