‪#‎яНеБоюсьСказати‬ — кампанію з такім тэгам запусціла ўкраінская журналістка Настасся Мельнічэнка.

Яна напісала ў фэйсбуку прыклады сэксуальнага і фізічнага гвалту, якія былі ў яе жыцці — ад 6-гадовага да дарослага ўзросту.

Мельнічэнка заклікала жанчын дзяліцца сваімі гісторыямі, каб прыцягнуць увагу да праблемы хатняга, сэксуальнага, псіхалагічнага гвалту і іншых праяваў агрэсіі ў адносінах да жанчын. Пазней яна адрэдагавала тэкст, дадаўшы заклік да мужчын таксама дзяліцца сваім досведам.

Кампанію падхапіў расійскі інтэрнэт з тэгам ‪#‎яНеБоюсьСказать.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?