«Пакет Яравой» загадвае ўсім «арганізатарам распаўсюджвання інфармацыі», якія выкарыстоўваюць «дадатковае кадаванне» электронных паведамленняў, падаваць у ФСБ інфармацыю, якая дазваляе «дэкадаваць» усё, што спатрэбіцца.

Што пад гэтым маецца на ўвазе, невядома, паколькі кадуецца ўся інфармацыя ў інтэрнэце, а ў шэрагу выпадкаў ключы шыфравання проста нельга нікому перадаць. 

Пры гэтым, паводле «пакету Яравой», усе аператары сувязі могуць быць аштрафаваныя на суму да мільёна рублёў за непадаванне інфармацыі, «неабходнай для дэкадавання».

«Пакет Яравой»  набор законаў, якія пазіцыянуюцца ўладамі як антытэрарыстычныя. Уладзімір Пуцін падпісаў гэтыя законы 7 ліпеня. «Пакет Яравой», апроч іншага, абавязвае аператараў захоўваць усе дадзеныя пра размовы расіян на працягу паўгода  гэтая норма ўступіць у сілу ў 2018 годзе. Пакаранне за непадаванне ключоў шыфравання будзе дзейнічаць ужо ад 20 ліпеня 2016 года.

Набор законаў дэпутата Ірыны Яравой і яе суаўтара, сенатара Віктара Азёрава тычацца не толькі інтэрнэту. У прыватнасці, яны ўводзяць рэальныя тэрміны за неданясенне, а таксама робяць больш жорсткімі пакаранне за публікацыі ў сацыяльных сетках, а па шэрагу артыкулаў зніжаюць ўзрост прыцягнення да крымінальнай адказнасці да 14 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?