Фота з суполкі Васіля Целагрэйкіна.

Фота з суполкі Васіля Целагрэйкіна.

Аказалася, 4 ліпеня экіпажы супрацоўнікаў ДАІ сутыкнуліся падчас пераследу аўтамабіля «Мерседэс».

Яго кіроўца, заўважыўшы службовыя аўто, развярнуўся, рэзка павялічыў хуткасць і накіраваўся ў бок горада. Нарад пачаў пераслед. Пра гэта праінфармавалі экіпажы супрацоўнікаў ДАІ, якія працавалі ў горадзе.

Ні пробліскавыя маячкі, ні сігналізацыя не спынілі правапарушальніка: на хуткасці каля 200 кіламетраў у гадзіну ён скрыўся. Каб знайсці гоншчыка, супрацоўнікам міліцыі давялося дэталёва разбірацца ў справе — на «Мерседэсе» з расійскай рэгістрацыяй былі ўстаноўленыя беларускія транзітныя нумары ад «Опеля». 

Пра гэта паведамляецца ў сюжэце «Гродно Плюс».

Ні «Опель Амега», ні «Мерседэс» не былі аформленыя па законе. 25-гадовы жыхар Гродна вырашыў, што супрацоўнікі ДАІ радзей спыняюць транспарт з транзітнымі нумарамі, чым з расійскімі.

Падчас праверкі высветлілі, што ў ліхача не было правоў кіравання аўтамабілем. Іх ён пазбавіўся два месяцы таму за паўторнае перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну. 

— На гарадзенца склалі тры пратаколы. Цяпер яго чакае вялікі штраф, — пракаментаваў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вайцешка.

Што тычыцца ДТЗ з двума патрульнымі аўтамабілямі, то вінаваты ў аварыі будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна