Фота cbs1sao.ru.

Фота cbs1sao.ru.

«Лішняя» секунда з'явіцца ў ноч з 31 снежня 2016 года на 1 студзеня 2017 года. Секунду дададуць пасля часовай адзнакі 23 гадзіны 59 хвілін 59 секунд па сусветным каардынаваным часе (UTC). У Беларусі ў гэты момант на гадзінах будзе 2:59 1 студзеня.

Фармальна час для беларусаў першага студзеня будзе адлічвацца так:

  • 2 гадзіны 59 хвілін 59 секунд
  • 2 гадзіны 59 хвілін 60 секунд
  • 3 гадзіны 0 хвілін 0 секунд

Сусветны каардынаваны час карэктуюць, каб скараціць розніцу паміж суткамі ў сістэме СІ і рэальным часам звароту Зямлі вакол сваёй восі, які можа адрознівацца ў залежнасці ад года.

Без падобнай карэкціроўкі толькі за апошнія 40 гадоў разыходжанне склала б больш за 25 секунд. Цяпер гадзіннікі пераводзяць раз у тры-чатыры гады, аднак з-за запаволення кручэння Зямлі рабіць гэта даводзіцца ўсё часцей.

На ўсіх прыладах, якія маюць знешнюю сінхранізацыю, секунда каардынацыі павінна з'явіцца аўтаматычна. Магчымыя збоі кампутарных сістэм: год назад у спіс ахвяр лішняй секунды трапіла аперацыйная сістэма Android, а таксама сайты Twitter, Amazon і Netflix.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?