У матчы ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы мінскае «Дынама» перамагло на выездзе юрмальскі «Спартак» (2:0, першы матч 2:1).

Такім чынам, мінчане па суме дзвюх сустрэч выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы. Супернікам «Дынама» стане ірландскі «Сэнт-Патрыкс».

У гэты час салігорскі «Шахцёр» гуляе дома з фарэрскім «Рунавікам». У першым матчы салігорцы перамаглі 2:0.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна