Пілот авіякампаніі Ecuador Airlines Сант'яга Борха апублікаваў у сваім інстаграме фатаграфію шторму над Ціхім акіянам у момант удару маланкі з вышыні 11 тысяч метраў.

instagram.com/santiagoborja

instagram.com/santiagoborja

Па словах Борха, фатаграфію ўдалося зрабіць з борта самалёта Boeing 767. Шторм быў зафіксаваны побач з берагамі Панамы.

«Мне вельмі падабаецца гэтая фатаграфія, той маштаб і сіла, якія яна перадае. У той жа час гэта неверагоднае адчуванне: вы спакойна можаце кружыць вакол усяго гэтага і не баяцца, што вас гэта хоць неяк закране», - распавёў аўтар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?