«Парушыць салідарнасьць» краін Эўразьвязу ў пытаньні пачатку перамоў аб зьніжэньні кошту шэнгенскіх віз пакуль не ўдаецца. Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак, адказваючы 28 траўня ў парлямэнце на пытаньні дэпутатаў.

Паводле яго слоў, «пытаньне кошту віз тычыцца ня толькі двухбаковых адносінаў, але і адносінаў з ЭЗ у цэлым».

«Эўразьвяз зьвязвае пачатак перамоў з рэалізацыяй палітыкі добрасуседзтва. Пры гэтым выстаўляюцца і палітычныя патрабаваньні, у прыватнасьці выкананьне «12 патрабаваньняў» да Беларусі. Таму працу ў гэтым кірунку праводзіць цяжка», — зазначыў ён.

Спадар Гайсёнак паведаміў, што Беларусь спрабуе весьці перамовы аб зьніжэньні кошту віз на двухбаковай аснове.

«Але ў краін ЭЗ ёсьць салідарнасьць па гэтым пытаньні. Парушыць гэту салідарнасьць нам пакуль не ўдаецца», — зазначыў ён.

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0