Мінпрацы прапаноўвае ўстанавіць у Беларусі свята Дзень бацькі.

З такой ініцыятывай на прэс‑канферэнцыі 28 мая ў Мінску выступіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па праблемах занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацабароны Таццяна Шэметавец. Такая прапанова ўключана ў трэці Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці, які распрацоўваецца.

Спецыяліст заўважыла, сутнасць устанаўлення свята заключаецца ў павышэнні прэстыжу сям’і, а не толькі ў падтрымцы бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных сем’ях. Увага да бацькоў, лічыць яна, павысіць адказнасць мужчын за дзяцей і сям\’і.

У Беларусі прыкладна 355 тыс. няпоўных сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці. Прыкладна ў 18 тыс. такіх сем\’яў галавой з’яўляецца бацька.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0