Сёння дэлегацыя Аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам спадарожнікавага тэлеканалу «БелСат», які вядзе вяшчанне на Беларусь.

Па выніках сустрэчы, кіраўніцтва «БелСату» прыняла і падтрымала ініцыятыву Нацыянальнага Камітэту АДС наконт стварэння пры гэтым тэлеканале Грамадскай рады. Кіраўніцтва лічыць, што гэткі захад безумоўна паспрыяе якасці работы каналу.

У гэтую раду павінны ўвайсці аўтарытэтныя грамадскія дзеячы, якія будуць даваць экспертныя ацэнкі дзейнасці тэлевізійнага канала.

ucpb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0