Зь лета 1915 г. падзеі Першай сусьветнай, якую тады ў Расеі называлі Другой Айчыннай, перамясьціліся на тэрыторыю Беларусі.

Пра Смаргонь у тыя гады пісалі газэты і часопісы, многія ваеначальнікі і грамадзкія дзеячы былі на гэтым участку фронту, вядомыя людзі ваявалі тут, пакінулі свае ўспаміны ў мастацкай і гістарычнай літаратуры. Зараз, праз многія гады, можна аднавіць хаду асноўных ваенных баталій таго часу, гаворыцца ў анатацыі да фільму на сайце АНТ.

Раней у цыкле «Зваротны адлік» гледачы пабачылі досыць добрыя перадачы пра Монтэ‑Касіна, выдатнага музыканта, што атабарыўся ў Беларусі, Эдзі Рознэра, Ліст беларускага народу да Вялікага Сталіна.

АНТ. Чацьвер. 00:40

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0