«Яд ва‑Шэм» хоча стымуляваць працу па дасьледаваньні Халакосту ў Беларусі, — паведаміў амбасадар Ізраілю ў Рэспубліцы Беларусь Зееў Бэн Ар’е.

«Мінае час», — сказаў сп. Бэн Ар’е. «Праца па ўшанаваньні імёнаў увайшла ў крытычную стадыю, і калі мы нешта ня зробім зараз, дык гэта ніколі ўжо ня будзе зроблена».

Беларускія валанцёры сабралі імёны 30.000 габрэяў, якія загінулі ў краіне падчас нямецкай акупацыі.

Каля 100 валанцёраў працуюць у 16 рэгіёнах Беларусі, каб знайсьці ймёны ахвяраў карыстаючыся архівамі й пры дапамозе музэяў ды школаў. Праект пачаўся ў 2006 г.

Прыблізна 800.000 габрэяў загінулі ў Беларусі падчас Другой Сусьветнай вайны. Тут знаходзіліся каля 200 гета.

«Пакуль што мы змаглі аднавіць толькі малую частку імёнаў людзей, якія загінулі ў Беларусі», — сказаў Аўнер Шалеў, старшыня дырэктарату «Яд ва‑Шэм», падчас сустрэчы з валанцёрамі ў Менску. «Мы хочам знайсьці новыя ймёны».

JTA

Фота ЮД

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0