У сераду ў Гомелі адбывалася сустрэча рэдактараў «Нашай Нівы» і ARCHE ў Гомелі.

Вось што напісаў на суполцы бай_паліцікс з гэтай нагоды Ўлад Міхайлаў (Der Oper):

«Так, як я чытаю «НН» даўно, слухаю часам Беланогую, то вырашыў зайсьці на гэтае мерапрыемства. Аднак на парозе стаяў гомельскі дэмакрат Талчын (які дзесяць гадоў нідзе не працуе). Ад яго даведаўся, што ўваход мне забаронены нейкім Кацорам. Я пазваніў Кацору і пачуў, што ўваход на тэрыторыю дома мне забаронены. Калі я гуляў па горадзе, то выпадкова заўважыў машыну міліцыі і паведаміў, што па адрасу Палеская,52 адбываецца кансьпіратыўная сустрэча. Мяне папрасілі прадставіцца, і я без праблем сказаў, што маё прозьвішча Цянюта (лідэр гомельскага «Маладога фронту» — «НН»). Падзякаваў супрацоўніку міліцыі за дапамогу і пайшоў далей, разважаючы пра абранасьць ліцьвінаў і ўвогуле пра тое, за якую галоснасьць, свабоду і дэмакратыю змагаюцца мясцовыя апазыцыянэры».

Нагадаем, што зімой 2007 году Ўлад Міхайлаў прызнаўся, што быў інфарматарам КДБ, паведамляючы спэцслужбаў пра студэнтаў адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Пасьля хлопец даў некалькі скандальных інтэрвію для БТ, дзе лаяў апазыцыю.

Мы зьвязаліся з удзельнікамі гомельскай сустрэчы. На шчасьце, яна прайшла спакойна, без інцыдэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?