Сяргей Парсюкевіч

Сяргей Парсюкевіч будзе адбываць тэрмін у шклоўскай папраўчай калоніі.

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, які асуджаны на два з паловай гады па абвінавачанні ў збіванні супрацоўніка сталічнага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, будзе адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 17 (Шклоў, Магілёўская вобласць).

Як паведаміла БелаПАН жонка прадпрымальніка Наталля Парсюкевіч, аб гэтым ёй стала вядома 30 мая раніцай. Калі менавіта мужа этапуюць са следчага ізалятара Жодзіна (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці) у шклоўскую калонію, у службе даведкі ізалятара ёй не паведамілі.

БелаПАН

***

Менскі гарадзкі суд разглядзеў касацыйную скаргу адвакатаў Сяргея Парсюкевіча. Як паведаміла Радыё Свабода адвакат Вера Страмкоўская, скаргу не задаволілі, прысуд уступіў у сілу.

Нагадаем, 23 красавіка суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў старшыню Рады прадпрымальнікаў Смаленскага рынку Віцебску Сяргея Парсюкевіча на 2,5 года зьняволеньня. Апроч таго, ён мусіць выплаціць міліцыянту Аляксандру Дулубу 1 мільён рублёў кампэнсацыі: паводле сьледзтва, у турме на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта зьбіў ахоўніка. Сваёй віны Парсюкевіч не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0