Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 31 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём ва ўсходніх раёнах месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 17—22°C, па паўднёвым захадзе да плюс 24°C.

У Мінску 31 мая пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°C, днём плюс 19—21°C.

1—2 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 1-га пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўночна-ўсходні 4—9 м/с, днём па паўднёвым усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 16—22°C, па захадзе да плюс 24°C.

2 чэрвеня ноччу без ападкаў, днём у паўночна-усходніх раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу няўстойлівы, слабы, днём паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°C, днём плюс 17—23°C, па захадзе да плюс 26°C.

У Мінску 1 чэрвеня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 18—20°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0