П’яны беспрацоўны жыхар Гомеля ўвечары 27 траўня ў ходзе канфлікту, які ўзьнік зь пешаходамі, наўмысна ўчыніў наезд на аўтамашыне «Таёта‑Карола» на мужчыну, які нёс на плячах трохгадовага сына. Пра гэта паведамілі ў аддзяленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў пры УУС Гомельскага аблвыканкаму.
Абодва пацярпелыя засталіся жывымі. Дзіця і мужчына зь цяжкімі і менш цяжкімі цялеснымі пашкоджаньнямі адпаведна былі дастаўлены ў лячэбную ўстанову.
Цікава, што вадзіцель у 2007 годзе быў пазбаўлены вадзіцельскага пасьведчаньня на 3 гады.
Пракуратурай Цэнтральнага раёну Гомеля ўзбуджана крымінальная справа.
За наўмыснае нанясеньне цяжкага цялеснага пашкоджаньня прадугледжана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў.