31 траўня ў цэнтры графіцісты размалявалі рэклямны бігборд ў цэнтры Менску – на скрыжаваньні Нямігі ды Гарадзкога Валу.

Скэйтары ды ролеры выпрабоўвалі на трываласьць брук на нэрвы гледачоў, а аматары брэйк-дансу так разварушылі публіку, што таньчылі нават дзядкі ды бабулі.

Наступным разам гэткае відовішча можна будзе пабачыць 7 чэрвеня на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці ды вуліцы Калініна ля ўваходу ў Батанічны сад, а таксама 14 чэрвеня на вуліцы Старажоўскай, на беразе Сьвіслачы.

Тацяна Гаўрыльчык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0