Яшчэ перад выхаднымі была дамоўленасць пра тое, што «Газета Cлонімская» мае час на працягу двух тыдняў, каб пераехаць у новае месца.

Але сёння галоўнага рэдактара выдання папярэдзілі пра тое, што рэдакцыя павінна перасяліцца цягам пяці дзень, вызваляючы штодня па адным памяшканні (усяго іх пяць).

На дадзены момант галоўны рэдактар газеты Віктар Валадашчук зазначае тое, што рэчы пакуюцца, але ў большай ступені супрацоўнікі займаюцца выпускам новага нумара. Пад вечар некаторыя найбольш цяжкія рэчы будуць перавезены ў прыватныя гаражы.

Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0