Пуцёўкі ў беларускія санаторыі раскуплены да канца восені, паведаміў 2 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Ён заўважыў, што попыт на паслугі беларускіх санаторыяў «апярэджвае прапанову».

Пры гэтым Г.Балбатоўскі заўважыў, што санаторыі выдзяляюць цэнтру пуцёўкі тэрмінам на 21 дзень сярэднім коштам 800 тыс. рублёў для дарослых і 650—720 тыс. — для дзяцей. Гэтыя пуцёўкі выдзяляюцца грамадзянам у парадку чаргі. Пры гэтым ён заўважыў, што павышэнне цэн на пуцёўкі, што выдзяляюцца праз цэнтр па аздараўленні і санаторна‑курортным лячэнні, складае 1,5% за месяц.

«Што тычыцца свабоднай рэалізацыі, —— сказаў ён, —— устанаўліваць цану —— права ўласніка. Ёсць санаторыі, пражыванне і лячэнне ў якіх каштуе больш як 140 тыс. рублёў за суткі. І яны карыстаюцца попытам. Калі ёсць попыт, то сэнсу паніжаць цэны для ўласніка няма. Такім чынам, існуючыя цэны дыктуюць умовы рынку».

У Беларусі ўласнікамі аздараўленча‑курортных устаноў з’яўляюцца 28 арганізацый, у тым ліку прыватныя унітарныя прадпрыемствы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0