Дзяржаўтаінспэкцыя Беларусі купляе адмысловыя сеткі для спыненьня аўтамабіляў пры перасьледзе.

Іх будуць разгортваць на дарозе перад машынай, што ляціць на вялікай хуткасьці.

Спэцыялісты кажуць, што такі спосаб спыненьня аўтамабіляў больш бясьпечны, чым шыпы.

Пытаньне пра набыцьцё новых спэцсродкаў быў ўзьняты ў сувязі з ДТЗ на трасе Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка, калі п’яны кіроўца — Раман Мянцюк — ляцеў на хуткасьці 160 км/г, і для яго затрыманьня супрацоўнікі ДАІ выкарысталі аўтамабілі грамадзян з пасажырамі («жывы шчыт»).

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0