Украіна плянуе пачаць рэстаўрацыю і аднаўленьне помнікаў архітэктуры — палацаў і замкаў. У сувязі з тым, што грошай на гэта ў бюджэце краіны амаль няма, кабінэт міністраў вырашыў пайсьці тыпова эўрапейскім шляхам — аддаць замкі ў канцэсію.

Ва Ўкраіне каля 200 замкаў і палацаў. Прыкладна 100 зь іх патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі. Кабінэт міністраў вырашыў, што 20 замкаў застануцца ў дзяржаўнай уласнасьці, а 80 будуць перададзеныя ў канцэсію.

Цяпер распрацоўваюцца ўмовы перадачы ў канцэсію і сьпіс аб’ектаў.

Паводле Susvet.Info via Zaxid.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0