![]() |
Легкавая машына зьбіла лася ў Мёнску сёньня ўначы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы інспэктар па агітацыі й прапагандзе міліцыі Маскоўскага раёну сталіцы Аляксандар Бруй.
Паводле ягоных слоў, сёньня прыкладна а 3‑й гадзіне ночы на скрыжаваньні праспэктаў Любімава й газэты Праўда на таксоўку, у якой ехалі кіроўца з пасажырам, зь цемры нечакана выбег лось. У выніку сутыкненьня машына атрымала пашкоджаньні. Людзі ўсярэдзіне не пацярпелі.
На месца здарэньня выехалі супрацоўнікі ДАІ, якія й зафіксавалі неардынарны выпадак Супрацоўнікі Менскай лесапаркавай гаспадаркі вывезьлі цела лася.
Адкуль жывёла зьявілася ў горадзе, можна толькі гадаць. У міліцыі не выключаюць, што лось забрыў зь лесапаркавай зоны, якая месьціцца побач з кальцавой дарогай.





