Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч дасьць онлайн‑канферэнцыю на сайце Lenta.ru

Онлайн‑канфэрэнцыя Аляксандра Мілінкевіча адбудзецца на сайце Lenta.ru. Экс‑кандыдат у прэзыдэнты адкажа на пытаньні інтэрнаўтаў 14 чэрвеня.

Онлайн‑канфэрэнцыя прысьвячаецца будучым парлямэнцкім выбарам у Беларусі. Мілінкевічу прапануюць адказаць на наступныя пытаньні: «Ці ёсьць у супернікаў Лукашэнкі шанец на перамогу? Чаму кіроўныя апазыцыйныя партыі адмовіліся ад ідэі байкатаваць выбары? Ці гатовыя яны выйсьці на «майдан» у выпадку паразы?»

За няпоўныя суткі пасьля зьяўленьня інфармацыі пра канфэрэнцыю, Мілінкевічу задалі паўтара дзясятка пытаньняў.

Паводле Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0